У 2010-х прадыпремства прайшло сур'ёзную мадэрнізацыю. Аднак цяпер яно вінаватае крэдыторам каля 14 млн рублёў пры амаль утрая меншых уласных актывах. Пра гэта піша Office Life з спасылкай на рашэньне суду, апублікаванае на сайце дзяржрэестру зьвестак аб банкруцтве.
Рашэньне аб пачатку ліквідацыі прадпрыемства прыняў агульны сход акцыянэраў ААТ «Паліміз» яшчэ ў красавіку 2020 году, гэта значыць прыкладна праз шэсьць гадоў пасьля завяршэньня «маштабнай мадэрнізацыі».
Пэўна, менавіта гэтыя выдаткі ў выніку аказаліся непадʼёмнымі для бізнэсу. У 2020 годзе завод дапусьціў дэфолт па аблігацыях, якіх было выпушчана на 4,2 млн рублёў паводле наміналу.
У цяперашні час у рэестры патрабаваньняў крэдытораў агульная сума вырасла ўжо да прыкладна 13,7 млн рублёў. Адным з асноўных крэдытораў зьяўляецца Белгазпрамбанк, якому «Паліміз» вінаваты звыш 4,7 млн.
Актываў у заводу, якія суд прызнаў ліквіднымі, ня больш за 5,8 млн. Прычым большасьць зь іх яшчэ трэба паспрабаваць прадаць. Напрыклад, асноўныя сродкі ацэнены ў 1,3 млн, а складзкія запасы — у больш як 2 млн.
Як мяркуецца, рашэньне аб банкруцтве прадпрыемства можа быць прынятае 19 красавіка. На гэтую дату прызначаны разбор у справе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кіраўніцтва прыносіць прабачэньні работнікам». З дырэктарам рыбакансэрвавага камбіната запісалі «пакаяннае» відэа ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юрыдычная асоба парку «Дрымлэнд» замест ліквідацыі ідзе на банкруцтва ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску замест гатэля францускай сеткі пабудуюць паліклініку, беларускі інвэстар пад працэдурай банкруцтва