Супернікам Аляксандра Стуба быў былы міністар замежных спраў Пэка Хаавіста. Па выніках падліку галасоў правацэнтрысцкі кандыдат ад Нацыянальнай кааліцыйнай партыі Стуб набраў 51,6%, у той час як незалежны кандыдат Хаавіста набраў 48,4% галасоў.
55-гадовы Стуб, які быў прэм’ер-міністрам у 2014-2015 гадах і пачаў палітычную кар’еру ў якасьці дэпутата Эўрапарлямэнту ў 2004 годзе, стане 13-м прэзыдэнтам Фінляндыі з моманту абвяшчэньня незалежнасьці краіны ад Расейскай імпэрыі ў 1917 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Фінляндыі праходзіць другі тур прэзыдэнцкіх выбараў65-гадовы Хаавіста прызнаў паразу на выбарах. Ён паціснуў руку Стубу і павіншаваў яго ў ратушы Хэльсынкі, дзе кандыдаты і СМІ сачылі за вынікамі галасаваньня.
«Выбарчая кампанія доўжылася некалькі месяцаў, была ветлівай і неканфрантацыйнай у адпаведнасьці зь фінскай палітыкай, заснаванай на кансэнсусе, без удараў ніжэй за пояс», — тое, што Стуб адзначыў у сваёй прамове перад Хаавіста.
Пэка Хаавіста ўдзельнічаў ужо ў трэціх для сябе выбарах прэзыдэнта, у двух зь іх ён выходзіў у другі тур, але ніколі не перамагаў.
Прэзыдэнт у Фінляндыі выбіраецца на 6 гадоў ня больш як на два тэрміны запар. Пасаду прэзыдэнта пакуль займае Саўлі Нійністэ, які ўзначальвае краіну два тэрміны запар з 2012 году, таму ён ня браў удзелу ў новых выбарах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская папрасіла прэмʼер-міністра Фінляндыі спрасьціць беларусам працэдуру легалізацыі