Прэм’ер Башкартастану заклікаў беларусаў пераяжджаць у гэты расейскі рэгіён

Маніфэстацыя ў Уфе ў абарону башкірскай мовы.

Сёньня кіраўнік ураду расейскай рэспублікі Башкартастан Андрэй Назараў на пленарным пасяджэньні бізнэс-форуму «Беларусь — Башкартастан» у Менску ў пятніцу, 9 лютага, заклікаў беларусаў прыяжджаць, нараджаць і ствараць семʼі ў гэтым расейскім рэгіёне.

Пра гэта паведамляе РИА «Новости».

Падчас свайго выступу Назараў сказаў:

«На 143 тысячах квадратных кілямэтраў Башкартастану пражывае 4,1 млн. жыхароў, а на 207 тысячах квадратных кілямэтраў Беларусі — каля 9,2 млн. Два з паловай мільёны месцаў зарэзэрвавалі для вас. Жадаеце, самі прыяжджайце, нараджайце тут, хочаце — дзяцей сваіх адпраўляйце. Месца хопіць усім. Будзем жыць у сяброўстве і згодзе».

У мінулым месяцы ў Башкартастане адбыліся масавыя маніфэстацыі з нагоды суду над абаронцам прыроды і нацыянальных правоў. Былі таксама затрыманьні пратэстоўцаў і суды.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Башкартастане засудзілі актывіста, працэс над якім выклікаў шматысячныя мітынгі і сутыкненьні з паліцыяй
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На вялікім мітынгу ў Башкартастане патрабуюць адстаўкі кіраўніка рэспублікі