Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прысвоіў званьне Героя Ўкраіны з уручэньнем ордэна «Залатая Зорка» Валерыю Залужнаму, якога 8 лютага звольніў з пасады галоўнакамандуючага Ўзброенымі сіламі Ўкраіны.
Як адзначаецца ў падпісаным Зяленскім указе, Валеры Залужны ўганараваны званьнем Героя «за значныя асабістыя заслугі ў абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і самаадданае служэньне ўкраінскаму народу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі адправіў у адстаўку Залужнага і прызначыў новага кіраўніка УСУ
Званьне Героя Ўкраіны таксама атрымаў і кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыла Буданаў — за асабістую мужнасьць і гераізм, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, і за самаадданае служэньне ўкраінскаму народу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны заявіў пра неабходнасьць «сур’ёзнай перазагрузкі» ў кіраўніцтве ўраду і войска