Мужчыну абвінавачваюць паводле 3 артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- ч. 1 арт. 130 (наўмысныя дзеяньні, скіраваныя на распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці ці варажнечы, паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасьці),
- ч. 1 арт. 364 (пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў),
- ч. 1 арт. 368 (публічная абраза Лукашэнкі).
Ігар Парункевіч — прадпрымальнік з Паставаў. Раней ён расказваў «Белсату», што ў 2020 годзе ў сваім бары зьбіраў грошы пацярпелым ад рэпрэсій і гвалту сілавікоў і адпраўляў іх у фонд салідарнасьці By_Help.
На Ігара пачалі ціснуць, завялі на яго крымінальную справу, прымусілі згарнуць бізнэс, заблякавалі рахунак і плацежныя карты. Калі ён паспрабаваў легальна пакінуць Беларусь, без тлумачэньня прычын ня выпусьцілі з краіны. Ня змог ён выехаць і з тэрыторыі Расеі, але ў выніку ўцёк празь лес ва Ўкраіну, а адтуль — у Літву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК пачаў «спэцвядзеньне» супраць 20 аналітыкаў, у тым ліку журналіста Свабоды Дракахруста. Першыя рэакцыіШто такое «спэцвядзеньне»
Спэцыяльнае вядзеньне ў крымінальнай справе могуць пачаць у дачыненьні да абвінавачанага, які знаходзіцца за межамі Беларусі і ўхіляецца ад прыходу ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Спэцвядзеньне магчымае па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дывэрсія, стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
Працэс «спэцыяльнага вядзеньня» спраў у Беларусі ўвялі ў дачыненьні да палітычных апанэнтаў рэжыму, якія знаходзяцца за мяжой. Ён прадугледжвае завочны суд. Менавіта такім чынам, сярод іншых, асудзілі палітыкаў Сьвятлану Ціханоўскую (15 гадоў калёніі агульнага рэжыму) і Паўла Латушку (18 гадоў узмоцненага рэжыму), а таксама блогераў Сьцяпана Пуцілу (29 гадоў узмоцненага рэжыму) і Яна Рудзіка (19 гадоў узмоцненага рэжыму). Сярод асуджаных завочна — таксама алімпійская мэдалістка Аляксандра Герасіменя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На завочным судзе ў «справе ByPol» пракурор патрабуе для абвінавачаных да 25 гадоў зьняволеньня