У студзені 2024 году па палітычна матываваных крымінальных справах асудзілі сама меней 120 чалавек (93 мужчын і 27 жанчын), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
У Менску вынесьлі 70 выракаў палітычнага характару, у Горадзенскай вобласьці — 16, Гомельскай — 14, Берасьцейскай — 8, Менскай — 6, Магілёўскай — 5, Віцебскай — 1.
Праваабаронцам пакуль вядомыя вынікі толькі 19 судоў. На працягу студзеня праваабаронцы фіксавалі «істотнае і паўсюднае абмежаваньне галоснасьці судовых разбораў» па палітычна матываваных справах: часта пра такія суды няма публічнай інфармацыі, калі і дзе яны маюць адбыцца.
У студзені праваабаронцы па-ранейшаму фіксавалі «рэпрэсіі ў дачыненьні да цэлых сем’яў і груп сваякоў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як мінімум 224 чалавекі трапілі пад перасьлед падчас рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязьняўПраваабарончы цэнтар «Вясна» зьвяртае ўвагу на тое, што ўлады парушаюць прынцып індывідуалізацыі крымінальнай адказнасьці, калі гаворка ідзе пра «суды за данаты» па арт. 361-3 («удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або збройным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вэрбаваньне або падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу»).
Маніторынг праваабаронцаў сьведчыць, што ўсіх абвінавачаных па гэтым артыкуле асуджаюць на 5 гадоў зьняволеньня, «незалежна ад абставінаў крымінальнай справы і памеру даната».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьням прысудзілі па 5 гадоў калёніі за невялікія данаты палку імя Каліноўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 8 лютага: былому палітвязьню Раманаву, які адбыў 15 дзён пад арыштам, прысудзілі чарговыя «суткі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка 7 лютага: чацьвёрты раз запар арыштавалі ўдзельніка нафтанаўскага страйку; у Бярозаўцы затрымалі завуча і сакратарку школы