«Кібэрпартызаны» паведамілі, што атрымалі сакрэтную інфармацыю зь сеткі вытворцы расейскіх дронаў

Расейскі БПЛА «Арлан», архіўнае фота

Арганізацыя «Кібэрпартызаны» паведаміла, што яе спэцыялісты атрымалі і перадалі ўкраінскаму боку дадзеныя аднаго з крытычна важных прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу Расеі — ТАА «Спэцыяльны тэхналягічны цэнтар» (СТЦ).

«Кібэрпартызаны» сьцягнулі з базы вайсковага прадпрыемства:

  • частку ўнутраных перапісак;
  • зьвесткі супрацоўнікаў;
  • разьмяшчэньні трэнавальных пляцовак і вайсковых частак;
  • некаторыя тэхнічныя зьвесткі і дакумэнтацыю.

ТАА «СТЦ» выпускае БПЛА «Арлан», сродкі радыёэлектроннай барацьбы, выведкі і іншай вайсковай прадукцыі Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кібэрпартызаны ўзламалі сайт беларускага Чырвонага Крыжа і апублікавалі ўнутраныя дакумэнты, датычныя вывазу ўкраінскіх дзяцей
  • «Кібэрпартызаны» — беларуская дэцэнтралізаваная група ананімных хакераў-актывістаў, якая зьявілася ў верасьні 2020 году.
  • Яны атрымалі вядомасьць дзякуючы шэрагу пасьпяховых кібэратак на рэсурсы беларускіх дзяржаўных установаў і сілавых структураў, публікацыям кампрамату на прадстаўнікоў апошніх, а таксама разьмяшчэньнем у адкрытым доступе службовай і сакрэтнай інфармацыі.
  • Група пачала дзейнасьць у адказ на дзяржаўныя рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў.
  • Сваю дзейнасьць яны называюць барацьбой з Аляксандрам Лукашэнкам.
  • «Кібэрпартызаны» актыўна дапамагаюць аб’яднаньню беларускіх сілавікоў ByРol у правядзеньні расьсьледаваньняў.
  • Таксама «Кібэрпартызаны» дапамагаюць палку імя Кастуся Каліноўскага ва Ўкраіне правяраць новых добраахвотнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кібэрпартызаны» абнародавалі дадзеныя аб заробках кіраўніцтва дзяржагенцтва БЕЛТА