З 1 ліпеня 2024 году ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі павінны будуць у абавязковым парадку падаваць падатковыя дэклярацыі ў электронным фармаце, паведамляецца на сайце Міністэрства па падатках і зборах.
Цяпер падаваць дэклярацыю ў электронным выглядзе абавязаныя індывідуальныя прадпрымальнікі, якія плацяць падатак на дабаўленую вартасьць. З 1 ліпеня гэта павінны рабіць усе прадпрымальнікі.
Зьмены прадугледжаныя праўкамі, якія ўнесьлі ў Падатковы кодэкс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За год Беларусь страціла звыш 10 тысяч прадпрымальнікаўЗа год Беларусь страціла звыш 10 тысяч прадпрымальнікаў: колькасьць ІП у Беларусі за 2023 год скарацілася з 262,7 тысячы да 252,5 тысячы. Пры гэтым нельга сказаць, што чыноўнікам удалося стымуляваць прадпрымальнікаў актыўна адкрываць кампаніі. Колькасьць юрыдычных асобаў за год павялічылася ўсяго на 4,09 тысячы.
З 1 студзеня для індывідуальных прадпрымальнікаў увялі падвышаны падаходны падатак, калі іх гадавыя даходы перавысяць 500 тысяч рублёў. У такім выпадку з сумы перавышэньня давядзецца плаціць падатак у 30%, а не 20%, як было ў 2023 годзе.
Для ІП таксама павысілі стаўкі адзінага падатку. Напрыклад, тыя, хто здае жытло ў кароткатэрміновую арэнду, у Менску цяпер плацяць збор у 667 рублёў (раней — 620 рублёў), а ў абласных гарадах — 621 рубель (раней — 578 рублёў). Гэты падатак трэба ўносіць за кожную кватэру, жылы дом, садовы домік ці дачу.
У канцы студзеня чыноўнікі ўнесьлі зьмены ў пастанову аб «дармаедах». Яны закранулі індывідуальных прадпрымальнікаў: каб ня стаць «дармаедам», ім трэба будзе заплаціць падаходны падатак, проста рэгістрацыі ў якасьці ІП недастаткова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад зьмяніў умовы ў закон аб дармаедах. ІП будуць лічыцца занятымі ў эканоміцы толькі пры аплаце падаткаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі павялічаць стаўку падатку на даход. Пра рахункі ў замежных банках паведамляць не прымусяць