Сёлета Лукашэнка падпісаў закон аб пажыцьцёвых гарантыях прэзыдэнту і ягонай сям’і. Гэта значыць, што Лукашэнка гарантуе сам сабе і сваёй сям’і недатыкальнасьць, у тым ліку і пасьля адстаўкі.
Падобныя гарантыі для экс-кіраўнікоў таксама ёсьць у некаторых краінах СНД, але далёка не заўсёды яны працавалі так, як гэта было прапісана ў законе.
Што адбывалася зь сем’ямі былых дыктатараў і што можа чакаць сям’ю Лукашэнкі, глядзіце ў гэтым відэа.
- Папраўкі, якія падпісаў Лукашэнка, надзяляюць прэзыдэнта, які пайшоў у адстаўку, і яго сям’ю недатыкальнасьцю ў сувязі зь любымі злачынствамі, учыненымі за час кіраваньня.
- Не дапускаюцца таксама любыя працэсуальныя дзеяньні ў дачыненьні да яго і пазбаўленьне яго волі.
- Недатыкальнымі застануцца яго маёмасьць, актывы, перапіска і права на пажыцьцёвую дзяржаўную ахову.
- Пасьля адстаўкі прэзыдэнт атрымае ва ўласнасьць задарма дзяржаўную нерухомасьць для пастаяннага пражываньня, у тым ліку — «зямельны ўчастак з разьмешчанымі на ім капітальнымі будынкамі».
- У законе прапісана, што на бюджэт ускладаюцца выдаткі на пахаваньне і ўвекавечваньне памяці прэзыдэнта.