Абсалютная большасьць затрыманых — жанчыны, паведамляюць праваабаронцы.
Вядома пра 224 чалавек, якія трапілі пад перасьлед падчас студзеньскага масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязьняў, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Некалькі дзясяткаў ужо асуджаныя паводле адміністрацыйных спраў. Некаторым прысудзілі штрафы паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП — «выкарыстаньне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасьці або іншых дзеяньняў, забароненых заканадаўствам». Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся.
Некалькі чалавек затрымалі ў межах крымінальных спраў.
Папярэдне вядома, што людзям інкрымінуюць арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаваньні) і арт. 361-4 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 25-гадовага беларуса, які вярнуўся на радзіму, адправілі на «хімію» за ўхіленьне ад прызыву ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Што адбываецца з тымі, каго затрымалі падчас масавых арыштаў 23 студзеня