Суд ва Ўкраіне дазволіў затрымаць ураджэнку Беларусі, якая служыла ва ўпраўленьні Службы бясьпекі Ўкраіны ў Крыме і дэзэртыравала пасьля анэксіі паўвострава Расеяй.
Пасьля затрыманьня яе даставяць у суд, каб разгледзець пытаньне аб арышце. Ураджэнку Беларусі абвінавачваюць у злачынстве паводле ч. 1 артыкулу 408 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны. За дэзэртырства і самавольнае пакіданьне вайсковай часткі і месца службы ёй пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.
Вядома, што абвінавачаная нарадзілася ў паселішчы Мацкі Астравецкага раёну Горадзенскай вобласьці. Пасьля анэксіі Расеяй Крыму ў 2014 годзе яна не зьявілася ў цэнтральнае ўпраўленьне Службы бясьпекі Ўкраіны ў Кіеве і незаконна ўхілілася ад далейшай службы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне на 13 гадоў зьняволеньня асудзілі ўраджэнку Беларусі. Яна падтрымала анэксію Крыму РасеяйУ пачатку лютага стала вядома, што ўраджэнку Берасьцейскай вобласьці, якая працавала ў крымскім судзе, ва Ўкраіне асудзілі на 13 гадоў зьняволеньня.
Летась 21 сьнежня стала вядома, што Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла ў вышук этнічную беларуску, грамадзянку Ўкраіны Галіну Кацюшчанку, якая ачоліла створаную расейскай акупацыйнай уладай так званую «Цэнтральную выбарчую камісію» Запароскай вобласьці і правяла незаконны рэфэрэндум аб далучэньні да Расеі захопленых расейскай арміяй украінскіх тэрыторый рэгіёну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў абвясьціў у вышук беларуску, кіраўніцу створанай акупацыйнай уладай «ЦВК» на Запарожжы. Суд дазволіў яе затрымацьРаней ва Ўкраіне завялі яшчэ некалькі крымінальных спраў на этнічных беларусаў або ўраджэнцаў Беларусі па фактах дзяржаўнай здрады або падтрыманьня і дапамогі краіне-агрэсарцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская дыяспара ў пагонах і без. Чым займаюцца беларусы, якія засталіся жыць у захопленым Расеяй Мелітопалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома яшчэ пра адну беларуску, якая добраахвотна перайшла на бок акупацыйных уладаў у Данецкай вобласьці