Прычынай стаў пазаплянавы рамонт.
У Горадні пашкоджаны ўчастак цепласеткі. Цеплазабесьпячэньне парушылася ў шэрагу жылых дамоў, дзіцячым садку і некалькіх крамах, паведамляе «Гроднаэнэрга».
Уначы 7 лютага ў Гродне ў раёне дзіцячага садка №100 па вуліцы Паўднёвай людзі ўбачылі пару каля трубаправоду. Спэцыялісты знайшлі пашкоджаньне цеплавой сеткі.
Каб лякалізаваць месца прарыву, брыгада цеплавых сетак адключыла аварыйны ўчастак. Ад гэтага спынілася цеплазабесьпячэньне ў шэрагу жылых дамоў, дзіцячым садку і некалькіх крамах.
Для ліквідацыі праблемы на месца прыехалі спэцыялісты «Горадзенскіх цепласетак».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхары Хойнікаў тыдзень скардзяцца на брудную ваду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску цалкам аднавілі цеплазабесьпячэньне ў чатырох раёнах, якія засталіся без вады пасьля аварыі