Суд прызнаў яго вінаватым ва ўхіленьні ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу, паведамляе пракуратура Горадзенскай вобласьці.
Згодна з матэрыяламі справы, хлопец стаяў на ўліку ў ваенкамаце. 22 траўня 2023 году ён не зьявіўся ў ваенкамат на мэдкамісію, а 1 чэрвеня зьехаў зь Беларусі. Вярнуўся ў Беларусь у канцы лістапада 2023 году. Пасьля гэтага яго затрымалі.
У Генпракуратуры нагадваюць, што судзімасьць за ўхіленьне ад прызыву на вайсковую службу не вызваляе ад яе праходжаньня пасьля заканчэньня тэрміну адбыцьця пакараньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За ўхіленьне ад прызыву ў войска сілавікі затрымалі беларуса, які вярнуўся з ЗШАУ канцы 2023 году сілавікі ў аэрапорце Менску затрымалі 28-гадовага беларуса, які жыў у ЗША і з 2016 году знаходзіўся ў вышуку за ўхіленьне ад прызыву ў войска. Яго чакае суд.
У лістападзе 2023 году Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні папраўкі ў закон, якія, сярод іншага, прадугледжваюць дасыланьне позваў праз СМС, істотнае павелічэньне штрафаў за няяўку ў ваенкамат і крымінальную адказнасьць, калі чалавек не зьявіўся на прызыў, надзяленьне вайсковых камісараў правам часова абмяжоўваць выезд за межы Беларусі грамадзянам, якія парушаюць абавязкі па воінскім уліку і ўхіляюцца ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу і інш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзяржава спрашчае сабе жыцьцё». У Беларусі хочуць зьмяніць правілы прызыву: большыя штрафы, позвы праз СМС ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Коля Лукашэнка і Галоўчанка ня пойдуць ваяваць». Меркаваньні экспэртаў пра новы вайсковы закон