«Я не кажу, што беларусы як нацыя пагражаюць Літве. Літве пагражае рэжым Лукашэнкі. А паколькі мы знаходзімся ў стане вайны, якую Расея вядзе ня толькі супраць Украіны, але і Захаду, Беларусь даўно, на жаль, не зьяўляецца ніякай сувэрэннай дзяржавай. Гэта губэрня Расеі, якая праводзіць палітыку Расеі і прыкідваецца незалежнай дзяржавай. У гэтай сытуацыі мы маем справу ня толькі зь недружалюбнай краінай, але і рэжымам, які можа нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Літоўскай Рэспублікі», — кажа Лаўрынавічус.
У сытуацыі вайны неабходна клапаціцца пра сваю нацыянальную бясьпеку і старанна правяраць тых беларусаў, якія знаходзяцца ў Літве, лічыць экспэрт.
Цалкам інтэрвію глядзіце на Youtube.
«Яны могуць выкарыстоўвацца рэжымам і для аднадзённых задач, па выведцы, а таксама ствараць недружалюбнае грамадзтва ўнутры Літвы ў мэтах рэжыму Лукашэнкі і Пуціна. У Літве ўжо знаходзіцца больш за 70 тысяч беларусаў, а насельніцтва самой Літвы — менш за 3 мільёны. Гэта вялізная лічба, калі гаварыць у тэрмінах нацыянальнай бясьпекі», — перакананы Марыюс Лаўрынавічус.
Літоўскі экспэрт прапануе беларусам, які зьбіраюцца зьвязаць сваё жыцьцё зь Літвой, інтэгравацца ў літоўскае грамадзтва, вучыць літоўскую мову і ня жыць адасоблена ад літоўцаў. Гэтым, на думку Лаўрынавічуса, яны дакажуць, што яны не пагроза для Літвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва разглядае магчымасьць закрыцьця яшчэ двух памежных пунктаў на мяжы зь БеларусьсюЛетась Сейм прыняў закон аб абмежавальных захадах для грамадзянаў Расеі і Беларусі, але для беларусаў увялі менш абмежаваньняў. Дзеяньне закону павінна скончыцца 2 мая гэтага году.
Урад прапануе падоўжыць гэтыя нацыянальныя санкцыі яшчэ на год. Некаторыя палітыкі, у тым ліку прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, выступаюць за тое, каб цалкам ураўнаважыць абмежаваньні супраць расейцаў і беларусаў.
Расейцы і беларусы абмежаваныя ў магчымасьці атрыманьня літоўскіх візаў і электроннага статусу рэзыдэнта. Акрамя таго, грамадзяне Расеі абмежаваныя ў магчымасьці прыехаць у Літву і набыць там нерухомасьць, часова не прымаюцца іх заявы на атрыманьне дазволу на жыхарства ў Літве.