Пра гэта паведаміў кіраўнік НАУ, намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) Павал Латушка.
Па словах палітыка, неўзабаве Эўрапарлямэнт прыме рэзалюцыю за «цемрашальства, якое не спыняецца ні на адзін дзень, і затрыманьні сотняў беларусаў за апошні час».
Кіраўнік НАУ заклікаў «прыняць найхутчэй санкцыі» ў дачыненьні да тавараў, «якія вырабляюцца з дапамогай прымусовай рабскай працы палітвязьняў», каб дамагчыся ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі вызваленьня вязьняў.
Павал Латушка бачыць неабходнасьць у «хутчэйшай гарманізацыі гандлёвых санкцый паміж рэжымам Лукашэнкі і Расеяй». На яго думку, таксама трэба абмежаваць «транзыт падсанкцыйных тавараў праз тэрыторыю Беларусі і Расеі ў/з трэціх краін», у тым ліку «з дапамогай спэцыяльных квот», каб зьліквідаваць магчымасьці абыходу існых абмежаваньняў.
Неабходна «узмацніць жорсткасьць фінансавых санкцый» супраць рэжыму Лукашэнкі — «аж да закрыцьця, блякаваньня карэспандэнцкіх рахункаў беларускіх банкаў, якія абслугоўваюць падсанкцыйныя кампаніі з Расеі і Беларусі», заявіў Латушка.
Па словах Латушкі, раней НАУ перадаў гэтыя прапановы міністрам замежных спраў Польшчы, Літвы, Эстоніі, Швэцыі і іншых краін.
«Мы ня спынімся ў нашым ціску на рэжым Лукашэнкі. Рэжым павінен панесьці адказнасьць за ўсе тыя злачынствы, якія ўчыняюцца ў адносінах да беларусаў», — падсумаваў палітык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцпасланьнікі краін Эўразьвязу па сувязях зь Беларусьсю сустрэліся з прадстаўнікамі АПК ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча і краіны Балтыі прапанавалі ўключыць Беларусь у пакет санкцый ЭЗ адносна Расеі да другой гадавіны ўварваньня ва Ўкраіну