Палітзьняволеную Вікторыю Кульшу двойчы за мінулы год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК («злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі калёніі»). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зьняволеньня на дадатак да трох з паловай гадоў калёніі, паведамляе «Вясна».
Паводле праваабаронцаў, Вікторыя больш за месяц знаходзіцца ў ПКТ, але Новы год сустрэла ў штрафным ізалятары. Цяпер стала вядома, што адміністрацыя жаночай калёніі № 24 ініцыявала ўзбуджэньне супраць палітзьняволенай ужо трэцяй крымінальнай справы па арт. 411 КК. Падрабязнасьці пакуль невядомыя.
Раней у калёніі адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, а таксама цягаў яе па камэры. Праз галадоўкі ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: актывістка Вікторыя Кульша сустрэла Новы год у ШЫЗА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 9 лютага: у Менску асудзілі мастачку; у Бабруйску сілавікі прыходзяць на назіральнікаў на выбарах 2020-га