Гэты дзень у гісторыі
1191 — рымскі папа Клімэнт III зацьвердзіў статут Тэўтонскага Ордэна.
1848 — выйшаў у сьвет «Маніфэст Камуністычнай партыі» Карла Маркса.
1920 — у Слуцку выйшаў першы нумар газэты «Наша каляіна», органа арганізацыі «Папараць-кветка».
1921 — выйшаў дэкрэт, які надаў беларускай, габрэйскай (ідыш), польскай і расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР
1922 — у РСФСР ствараецца палітычная спэцслужба — Галоўнае палітычнае ўпраўленьне пры НКВД (ГПУ).
У гэты дзень нарадзіліся
1800 — Ігнат Кулакоўскі, беларускі і польскі паэт, этнограф, пэдагог.
1898 — Леў Акіншэвіч, беларускі і ўкраінскі правазнаўца і гісторык.
1899 — Францішак Пяткевіч, беларускі грамадзкі дзяяч, лекар.
1906 — Антон Згіроўскі, актор трупы Галубка, ахвяра сталінізму.
1906 — Тамаш Падзява, грэка-каталіцкі сьвятар-марыянін, філёзаф, тэоляг, публіцыст, рэлігійна-культурны дзяяч, вязень савецкіх канцлягераў.
1911 — Рональд Рэйган, 40-ы прэзыдэнт ЗША.
1914 — Тодар Лебяда, беларускі паэт і журналіст.
1914 — Аркадзь Куляшоў, народны паэт Беларусі. Перакладчык клясычнай паэзіі з расейскай, украінскай ды іншых моваў, суаўтар сцэнараў шэрагу фільмаў. У 1947–1978 гадах Куляшоў быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР.
1928 — Уладзімер Стальмашонак, беларускі мастак. Ён стварыў партрэты Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Пятра Мсьціслаўца, Эўфрасіньні Полацкай, прадстаўнікоў роду Радзівілаў, Якуба Коласа і Рыгора Шырмы.
1945 — Боб Марлі, ямайскі сьпявак і гітарыст, найбольш вядомы выканаўца ў стылі рэгі.
1955 — Аляксандар Лукашук, пісьменьнік, рэдактар, журналіст, публіцыст і перакладчык. 7-ы кіраўнік беларускай службы Радыё Свабода (з 1998 па 2023 год). Ляўрэат прэміяў Беларускага ПЭН-Цэнтру — імя Францішка Багушэвіча (1998), імя Алеся Адамовіча (2018), прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» (2011), прэміі Акадэміі візуальнага мастацтва (Нью-Ёрк, 2014).
1963 — Валер Гапееў, пісьменьнік.
У памяці
1918 — Густаў Клімт, аўстрыйскі мастак.
2020 — Керк Дуглас, амэрыканскі кінаактор і прадусар, продкі якога паходзілі зь Беларусі, бацька актора Майкла Дугласа.