Дзень у гісторыі
1852 — у Санкт-Пецярбургу для шырокай публікі адкрылі Эрмітаж.
1917 — у выніку мэксыканскай рэвалюцыі прынялі Канстытуцыю Злучаных Штатаў Мэксыкі.
1940 — пачалася дэпартацыя некаторых катэгорый насельніцтва з Заходняй Беларусі ва ўнутраныя раёны СССР.
1958 — Гамаль Абдэль Насэр вылучыўся на пасаду прэзыдэнта Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (аб’яднаная дзяржава Сырыі і Эгіпту, праіснавала зь лютага 1958 па верасень 1961 году).
1979 — Аятала Рухала Мусаві Хамэйні абвясьціў Іран ісламскаю дзяржаваю.
2001 — на станцыі мэтро «Беларуская кальцавая» ў Маскве ўзарвалася выбуховае прыстасаваньне.
У гэты дзень нарадзіліся
1916 — Валянтына Пашкевіч, мовазнаўца, складальніца Ангельска-беларускага слоўніка.
1923 — Леанід Шчамялёў, беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі. Памёр у 2021 годзе.
1930 — Расьціслаў Янкоўскі, беларускі актор.
1939 — Анатолі Стрэляны, украінскі пісьменьнік, сцэнарыст і празаік, публіцыст, журналіст, шматгадовы камэнтатар расейскай службы Радыё Свабода. Жыве ў Сумской вобласьці Ўкраіны, ад пачатку ўварваньня Расеі публікуе нататкі ваеннага часу.
1964 — Уладзімір Ляхоўскі, беларускі гісторык, дасьледчык гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Дасьледаваў палітычную гісторыю БНР; вайсковую гісторыю, у тым ліку Слуцкі збройны чын; пачаткі нацыянальнай адукацыі па-беларуску; беларускі моладзевы рух міжваеннае пары па абодва бакі мяжы БССР і Заходняй Беларусі.
У памяці
1637 — памёр Язэп Руцкі, беларускі пісьменьнік, уніяцкі царкоўны дзяяч.
1939 — у ГУЛАГу загінуў гісторык Павал Горын, прэзыдэнт Акадэміі навук у 1931–1936 гг.
1999 — памёр Васілій Лявонцьеў, амэрыканскі эканаміст расейскага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы.
2001 — у амэрыканскім горадзе Гленкоў памёр Масей Сяднёў, беларускі празаік і паэт.
2020 — памёр Барыс Луцэнка, тэатральны і кінарэжысэр, народны артыст Беларусі.
2022 — памёр Эрнст Сабіла, пратэстанцкі пастар, вязень савецкіх лягераў.