Стала вядома, што былую журналістку Catholic.bу Аксану Ючкавіч узялі пад варту па крымінальнай справе па арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), паведамляе тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія».
Яе зьмясьцілі ў Сьледчую турму № 8 у горадзе Жодзіна.
Аксана — вядомая ў рымска-каталіцкай супольнасьці ў Беларусі хрысьціянская актывістка. Ючкавіч паходзіць з Параф’янава Докшыцкага раёну, яна вядомая сярод каталікоў Менску тым, што арганізоўвала многія імпрэзы.
Працавала Аксана і ў каталіцкай журналістыцы — спачатку ў выдавецтве «Pro Christo», потым на афіцыйным агульнанацыянальным каталіцкім партале catholic.by.
Аксану Ючкавіч затрымалі 23 студзеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 студзеня: Затрымалі былую журналістку Catholic.bу і актывістку страйкаму; ператрус у доме палітэмігрантаУ тыя дні, 23-24 студзеня, па Беларусі пракацілася хваля ператрусаў і затрыманьняў сваякоў палітычных заняволеных, былых палітвязьняў і інш. Некаторыя з затрыманьняў зьвязаныя з праектам харчовай дапамогі рэпрэсаваным INeedHelp, які 16 студзеня быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Паводле інфармацыі «Вясны», пад перасьлед трапілі больш за 200 чалавек, некалькі дзясяткаў асудзілі па адміністрацыйных справах, на некаторых завялі крымінальныя справы. Папярэдне людзям інкрымінаваныя арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) і арт. 361-4 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці) КК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 200 чалавек трапілі пад перасьлед падчас масавага рэйду сілавікоў да сваякоў палітвязьняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна»: Некаторых затрыманых падчас студзеньскага рэйду асудзілі паводле артыкула, які раней не выкарыстоўваўся для рэпрэсій ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны вырашылі ўдарыць па ахвярах». Як сілавікі спрабуюць зьнішчыць салідарнасьць беларусаў