Адзначаецца, што сямейную пару выкралі, калі яна вярталася на матацыкле з гульнявой крамы. Матацыкл «падрэзалі», вымусіўшы спыніцца, пасьля гэтага 23-гадовага мужчыну зьбілі, на галовы мужа і жонкі надзелі поліэтыленавыя пакеты, іх пасадзілі ў чорны фургон.
Затым, паведамляе выданьне, іх прымусілі перавесьці выкрадальнікам крыптавалюту на суму 901.200 даляраў (каля 31 млн бат) і вызвалілі за кілямэтар ад месца здарэньня.
Муж і жонка зьвярнуліся ў паліцыю, адзначыўшы, што з выкрадальнікамі не знаёмыя, а ў Тайлянд прыбылі ў сьнежні мінулага году.
Самаму малодшаму з затрыманых расейцаў 29 гадоў, самаму старэйшаму — 37. Двое зь іх былі затрыманыя ў аэрапорце пры спробе пакінуць Тайлянд.
Паліцыя прад’явіла ўсім пяцярым абвінавачваньні ў рабунку, прымусе, незаконным затрыманьні (выкраданьні).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Соф'я Сапега пасьля памілаваньня адляцела з бацькам у Тайлянд ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Тайляндзе былы паліцыянт застрэліў звыш 30 чалавек у дзіцячым садку