Паведамляецца, што розныя рамонтныя работы заплянаваныя на станцыях «Парк Чалюскінцаў», «Усход», «Маскоўская», «Купалаўская», «Трактарны завод», «Магілёўская», «Кастрычніцкая» і «Пушкінская». Іх выканаюць работнікі службы пуці і тунэльных збудаваньняў. Служба электразабесьпячэньня мэтрапалітэну таксама праводзіць перааснашчэньне сьветлавога абсталяваньня з прымяненьнем новых тэхналёгій. У тым ліку будуць выкарыстоўвацца сьвятлодыёдныя энэргазьберагальныя крыніцы сьвятла.
«Такія работы вядуцца на станцыі „Парк Чалюскінцаў“ і сёлета плянуюцца на „Нямізе“, „Пятроўшчыне“, „Магілёўскай“ і „Першамайскай“. Пры ўсіх відах работ у абавязковым парадку захоўваецца зьнешняе аблічча станцый, увасобленае першапачаткова праектантамі і архітэктарамі», — расказалі агенцтву ў прэс-службе.
Абнаўленьне станцый праводзіцца напярэдадні 40-годзьдзя з дня пуску беларускага мэтро. Гэтая гадавіна будзе адзначацца 29 чэрвеня 2024 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менскім мэтрапалітэне расказалі пра прычыну аварыі