У другой палове дня цягнікі менскае мэтро не спынялася на станцыі мэтро «Ўсход». Мэтрапалітэн патлумачыў прычыну.
Як паведамляе твітэр-акаўнт менскага мэтро, а 13.20 на станцыі «Ўсход» у службовым памяшканьні адбылося кароткае замыканьне задымленьнем.
«Станцыя часова зачыненая для пасажыраў, цягнікі ідуць без прыпынку на ёй. Абставіны здарэньня высьвятляюць супрацоўнікі МНС. Прыносім прабачэньні за часовыя нязручнасьці». – гаворыцца ў паведамленьнем Менскага мэтрапалітэну.