Згодна з дакумэнтам спэцыялісты, якія прайшлі падрыхтоўку ў ардынатуры за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, абавязаныя адпрацаваць у дзяржаўнай установе аховы здароўя ня менш як 5 гадоў замест двух. У ардынатуры мэдыкі вучацца 2 гады вочна і 3 завочна.
Закон таксама дазваляе за кошт дзяржбюджэту закупляць лекі, якія не ўваходзяць у Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў (не зарэгістраваныя ў Беларусі).
Міністэрства аховы здароўя адзначае, што гэта будзе магчыма «толькі ў выпадку іх даказанай эфэктыўнасьці, а рашэньне аб закупцы будзе прымаць кансыліюм».
Закон таксама ўводзіць кантроль за абарачэньнем мэдвырабаў, у дакумэнце дадзены вызначэньні няякасным, кантрафактным і фальсыфікаваным вырабам.
Законам таксама ўстаноўлены пералік выпадкаў, пры якіх мэдвырабы забараняюцца да ўвозу, вытворчасьці (вырабу), рэалізацыі і мэдычнага прымяненьня на тэрыторыі Беларусі.
Законапраект паступіў у Палату прадстаўнікоў 11 красавіка. Папярэдняя рэдакцыя закону «Аб ахове здароўя» зьявілася ў 2020 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму вярнулася забытая хвароба, пры чым тут вайна, COVID-19 і Міністэрства здароўя. Запыталіся трох экспэртаў пра адзёр ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У нэкралёгу расейскага прапаршчыка знайшлі падрабязнасьці працы ў Гомлі вайсковых мэдыкаў Расеі на пачатку вайны