Аляксандар Лукашэнка прызначыў Андрэя Самбука намесьнікам старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю, дырэктарам Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў.
Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, раней Андрэй Самбук ачольваў сьледчае ўпраўленьне Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.
У аб'яднаньні былых сілавікоў BelPol «Медиазоне» расказалі, што Самбук пачынаў службу ў 1999 годзе ў патрульна-паставой службе Савецкага РУУС Менску. З 2000-га па 2006 год ён праходзіў службу ў органах папярэдняга расьсьледаваньня.
Замест Андрэя Самбука начальнікам сьледчага ўпраўленьня КДБ прызначылі ягонага намесьніка Канстанціна Бычака. Бычак пастаянна камэнтуе працу КДБ і здымаецца ў прапагандысцкіх фільмах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бяз сайта і адкрытай прыёмнай кампаніі. Расказваем пра паўсакрэтную ўстанову, якая рыхтуе кадры для КДБ Беларусі«Я запрасіў вас для таго, каб абмеркаваць, з аднаго боку, пытаньні функцыянаваньня ў агульных рысах і дзейнасьці дзьвюх нашых найбольш важных сілавых структур. Гаворка аб Камітэце дзяржбясьпекі і фінансавай выведцы, як мы яе калісьці называлі. Перадалі яе ў Камітэт дзяржкантролю», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у КДБ і заявіў, калі чакаецца новая спроба рэвалюцыі