Пра гэта паведаміла 1 лютага Міністэрства юстыцыі ЗША. Аляксандра Кліменку арыштавалі ў Латвіі 21 сьнежня 2023 году на запыт ЗША, яго ўжо выдалі амэрыканскаму боку. Беларусу пагражае да 25 гадоў пазбаўленьня волі.
Сьцьвярджаецца, што з 2011 па ліпень 2017 году Кліменка разам з грамадзянінам Расеі Аляксандрам Віньнікам і іншымі асобамі нібыта кантраляваў біржу лічбавых валют BTC-e, а таксама, як мяркуецца, кампанію ў аказаньні тэхналягічных паслуг Soft-FX і фінансавую кампанію FX Open.
Паведамляецца, што BTC-e была буйной структурай, якая займалася «кібэрзлачыньнасьцю і адмываньнем грошай у інтэрнэце», дазваляла сваім карыстальнікам «гандляваць біткоінам з высокім узроўнем ананімнасьці». Арганізацыя «стварыла кліенцкую базу, якая ў значнай ступені залежыць ад злачыннай дзейнасьці. Гэтая база, «меркавана, выкарыстоўвалася для садзейнічаньня злачынствам, пачынаючы ад кампутарных узломаў і заканчваючы махлярствам, крадзяжом асабістых даных, схемамі вяртаньня падаткаў, дзяржаўнай карупцыяй і незаконным абаротам наркотыкаў».
BTC-e і яе апэратары для рэалізацыі сваіх схемаў, верагодна, выкарыстоўвалі ў тым ліку сэрверы, разьмешчаныя ў ЗША. Яны «былі арандаваныя і абслугоўваліся Кліменкам і кампаніяй Soft-FX».
Паводле інфармацыі bits.media, біржа ВТС-е мае расейскія карані.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі паведамілі пра затрыманьне 48 чалавек, якія працавалі ў менскіх кол-цэнтрах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы сталі фігурантамі буйной справы аб кібэрмахлярстве ў Польшчы