Рост даходаў насельніцтва ў Беларусі зьяўляецца нестабільным, ён пэрыядычна запавольваецца і замяняецца спадам.
Белстат апублікаваў зьвесткі аб сярэдніх рэальных заробках і даходах беларусаў у 2023 годзе.
Паводле афіцыйных дадзеных, сярэдні рэальны заробак у Беларусі ў 2023 годзе склаў 1795,85 рубля, ён вырас у параўнаньні з 2022 годам на 11%. У 2022 годзе ў параўнаньні з 2021-м рэальны заробак упаў на 1,8%.
Больш сьціплай выглядае сытуацыя з рэальнымі даходамі насельніцтва — сюды ўваходзяць, акрамя заробкаў, найперш пэнсіі, стыпэндыі, дапамогі для ўразьлівых катэгорый насельніцтва і даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Рэальныя даходы насельніцтва вырасьлі ў 2023 годзе на 6,1%, а ў 2022 годзе ў параўнаньні з 2021 годам яны ўпалі на 3,7%. У 2021 годзе рэальныя даходы вырасьлі на 2,1%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Іх перавозяць так, што нельга адсачыць». Колькі грошай беларусы замежжа адпраўляюць дадому і чаму гэтым зацікавіўся ўрад ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кібэрпартызаны» абнародавалі дадзеныя аб заробках кіраўніцтва дзяржагенцтва БЕЛТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Самыя нізкія — у галіне адукацыі: Белстат расказаў пра сярэднія заробкі ў лістападзе па рэгіёнах і сфэрах дзейнасьці