Паводле абноўленай рэдакцыі Канстытуцыі, УНС зьяўляецца «найвышэйшым прадстаўнічым органам народаўладзьдзя».
Кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка паведаміў, што так званы «ўсебеларускі народны сход» адбудзецца ў красавіку.
«У красавіку-месяцы, недзе з 19 да 26 красавіка, адбудзецца пасяджэньне Ўсебеларускага народнага сходу, на якім будуць зацьверджаныя і канцэпцыя нацыянальнай бясьпекі, і ваенная дактрына», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Конкурс у Палату прадстаўнікоў мінімальны за апошні час — 2,4 чалавека: ЦВК абнародавала вынікі рэгістрацыі кандыдатаў на выбары25 лютага ў Беларусі ўпершыню пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы.
- Паводле абноўленай рэдакцыі Канстытуцыі, УНС зьяўляецца «найвышэйшым прадстаўнічым органам народаўладзьдзя». Максымальная колькасьць дэлегатаў УНС — 1200, тэрмін іх паўнамоцтваў — пяць гадоў. Пасяджэньні УНС павінны праводзіцца не радзей як адзін раз на год.
- УНС будзе зацьвярджаць асноўныя кірункі ўнутранай і замежнай палітыкі, вайсковую дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бясьпекі, праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі; у яго будзе права заканадаўчай ініцыятывы, ён зможа прапаноўваць зьмены і дапаўненьні ў Канстытуцыю, разглядаць пытаньне пра легітымнасьць выбараў ды інш.
- У 2024 годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы. Адзіны дзень галасаваньня прызначаны на 25 лютага. На працягу 60 дзён пасьля яго адбудзецца першае пасяджэньне «ўсебеларускага народнага сходу» ў новым статусе. Вылучэньне кандыдатаў ва УНС пройдзе з 12 па 31 сакавіка.