Супраць палітвязьня Разановіча, асуджанага на 19 гадоў турмы, завялі новую справу

Дзьмітры Разановіч. Архіўнае фота

Паводле «АЧК-Беларусь», з ініцыятывы адміністрацыі Івацэвіцкай калёніі № 22 на Дзьмітрыя Разановіча завялі крымінальную справу за непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі.

Паводле тэлеграм-канала анархістаў «АЧК-Беларусь», дата разгляду новай крымінальнай справы супраць палітзьняволенага анархіста Дзьмітрыя Разановіча пакуль не вядомая.

Летась палітвязьня перавялі ў ПКТ да сакавіка.

Дзьмітрыя неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА, а таксама пазбавілі спатканьняў і перадач і пагражалі перавесьці на турэмны рэжым. Дзьмітрыя Разановіча затрымалі ў канцы кастрычніка 2020 году.

22 сьнежня 2021 году Менскі абласны суд прызначыў анархістам Аліневічу і Раманаву па 20 гадоў; Разановічу — 19 гадоў; Дубоўскаму — 18 гадоў калёніі. Суд зь першага пасяджэньня адбываўся ў закрытым рэжыме.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: ад анархіста Дубоўскага таксама няма лістоў, фігурантаў «справы прафсаюзаў» перавялі ў калёніі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Штомесяц сядзяць у ШЫЗА». Навіны ад анархістаў Аліневіча і Емяльянава, якіх трымаюць у самых строгіх турмах