Праваабаронцы просяць паведамляць ім пра затрыманьні і ператрусы.
Больш за 200 чалавек трапілі пад перасьлед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязьняў, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна». Некалькі дзясяткаў беларусаў асудзілі ў адміністрацыйных справах, некалькі чалавек затрымалі ў рамках крымінальных спраў.
Папярэдне вядома, што людзям інкрымінуюць арт. 361-1 («Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні») і арт. 361-4 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
Прычынай зацікаўленасьці з боку сілавікоў, верагодна, стала дапамога сем’ям палітвязьняў ад ініцыятывы INeedHelpBY, якую ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Для дапамогі ініцыятыва выкарыстоўвала папулярныя сэрвісы дастаўкі ад «Гіпа» і «Эўраопта». Празь іх можна онлайн заказаць дастаўку з крамы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Барысаўскага журналіста Зянкова пакаралі 3 гадамі пазбаўленьня волі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Музыкаў Nizkiz перавялі ў менскае СІЗА, верагодна, супраць іх завялі крымінальную справу