Памёр былы трэнэр алімпійскай чэмпіёнкі ў біятлёне Домрачавай Мікалай Захараў

Мікалай Захараў. Архіўнае фота

29 студзеня на 78-м годзе жыцьця памёр былы трэнэр зборных Беларусі і Баўгарыі ў біятлёне Мікалай Захараў, паведамляе «Матч ТВ».

Мікалай Захараў у зборнай Беларусі працаваў у 1990-я і 2000-я гады.

Менавіта Захараў у 2004 годзе прапанаваў Дар’і Домрачавай зьмяніць спартовае грамадзянства і перайсьці ў беларускую каманду. У складзе зборнай Беларусі Домрачава стала чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай у 2014 і 2018 гадах.

Мікалай Захараў нарадзіўся ў вёсцы Уват Цюменскай вобласьці Расеі, апошнія некалькі гадоў жыў у Баўгарыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Домрачава выказалася за «спорт па-за палітыкай» і заявіла, што адхіленьне беларусаў і расейцаў ад спаборніцтваў ня скончыць вайну
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дар’я Домрачава асудзіла адхіленьне расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў