Але паказ адмянілі — увагу «Люстэрка» на гэта зьвярнулі чытачы.
Спэктакль «Тут была Клара» (рэжысэр Тацяна Аксёнкіна) ствараўся паводле пʼесы Ксеніі Шталянковай «Memoria Nominis Clara».
«Калі пачалася пандэмія каранавірусу, узьнікла адчуваньне: нешта будзе беззваротна згублена, таму што людзі мінімізавалі кантакты, многія вымушана заставаліся дома і кожны перажываў сваё адчуваньне бездапаможнасьці, якое заставалася нямым у гарадзкой прасторы. Гэта вывела мяне ў каардынаты разважаньняў пра Галакост, пра важнасьць гістарычнай памяці і пра тое, як яна праяўляецца ў менскім асяродзьдзі. Так атрымалася выбудаваць уяўны дыялёг з прабабуляй — вязьнем Асьвенціма. Гэта, у сваю чаргу, наштурхнула на ідэю расказаць пра сямʼю мастакоў, якія не перажылі Галакост. Хтосьці загінуў на тэрыторыі Менскага гета, дзе зараз знаходзіцца мэмарыял „Яма“. А хтосьці ня змог справіцца зь сямейнай трагедыяй», — расказвала драматург дзяржаўнаму выданьню «СБ. Беларусь сегодня» за некалькі дзён да прэмʼеры.
І ў гэтай публікацыі, і ў сацыяльных сетках тэатра сьцьвярджалася, што першы паказ адбудзецца 27 студзеня. Але затым на афіцыйным сайце зьявілася інфармацыя аб адмене спэктакля — нібыта з прычыны хваробы актора.
А ўжо ў дзень прэмʼеры, 27 студзеня, у сацыяльных сетках Моладзевага тэатру была апублікаваная інфармацыя аб тым, што «ў тэатры працягваецца праца над спэктаклем». Гэта, зьвяртае ўвагу выданьне, супярэчыць інфармацыі аб хваробе актора як асноўнай прычыне адмены. Бо калі пастаноўка была гатова і ёй перашкодзіла толькі хвароба, уносіць карэкціроўкі няма неабходнасьці.
Акрамя таго, з сайта тэатру ўвогуле выдалілі старонку пра спэктакль. Захаваную копію можна знайсьці ў архіве. На старонцы пазначана, што, акрамя прэмʼернага, быў заплянаваны яшчэ адзін паказ — 25 лютага. Але цяпер на гэты дзень у афішы стаіць іншы спэктакль — «Каханьне ўтраіх». У лютаўскай афішы пастаноўкі «Тут была Клара» няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіст з Ізраілю пра гібель соцень чалавек у кібуцах: «Гэта можна параўнаць з Галакостам» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ізраілі, Беларусі і ўсім сьвеце адзначаюць Дзень памяці пакутнікаў і герояў Галакосту