Школьнікаў са Шчучынскага раёну прывезьлі на экскурсію ў горадзенскую турму для «абароны іх правоў і законных інтарэсаў», а таксама «прафіляктыкі» безнагляднасьці, правапарушэньняў і наркаманіі.
Пра гэта ў раённай газэце «Дзянніца» напісаў начальнік інспэцыі ў справах непаўналетніх Шчучынскага РАУС.
Як піша сайт «Медиазона», школьнікаў адвялі ў турэмны двор і СІЗА, дзе цяпер знаходзяцца некалькі непаўналетніх.
«Наведаўшы названую ўстанову, непаўналетнія ўбачылі ўмовы ўтрыманьня зьняволеных, дзе ў чарговы раз пераканаліся ў тым, што неабходна весьці законапаслухмяны лад жыцьця», — адзначае начальнік ІСН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 29 студзеня: арышт за «экстрэмісцкую» песьню ў сацсетках; рэйды сілавікоў па кватэрах у Менску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 студзеня: палітвязьню прысудзілі 5 гадоў калёніі і штраф за 50$ данатаў і 4 паведамленьні ў Тэлеграме