Пры гэтым прадстаўнікі штаба падкрэсьлілі, што ня маюць дакладнай інфармацыі аб тым, ці былі ваеннапалонныя на борце Іл-76, які пацярпеў крушэньне.
Сваякі ваеннапалонных паглядзелі відэа з месца катастрофы, распаўсюджанае расейскім СК, сказана ў паведамленьні штаба. Яны не змаглі апазнаць сваіх блізкіх па кадрах зь целамі з відэа.
Раней упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека Дзьмітрый Лубінец казаў, што пакуль украінскі бок не ўбачыў доказаў, якія маглі б указваць на тое, што на борце Іл-76 знаходзілася такая вялікая колькасьць чалавек.
«Па тым аналізе фота і відэа, якія мы бачылі, калі б там былі целы — ізноў жа, я не экспэрт — але калі б у расейцаў былі нейкія фота ці відэа, якія маглі б паказаць, што там былі нашы ваеннапалонныя, то яны б іх ужо выкарыстоўвалі», — сказаў ён у эфіры нацыянальнага тэлемаратона.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьбіты Іл-76 у РФ: украінская выведка мяркуе, што на борце маглі быць «і ракеты С-300, і людзі»- Крушэньне ваенна-транспартнага самалёта Іл-76 адбылося днём у сераду, 24 студзеня, у раёне вёскі Ябланава Карачанскага раёна Белгарадзкай вобласьці.
- Міністэрства абароны Расеі сьцьвярджае, што на борце Іл-76, які ўпаў, знаходзіліся 65 палонных вайскоўцаў УСУ, якіх перавозілі ў Белгародзкую вобласьць для абмену, а таксама шэсьць членаў экіпажа самалёта і трое суправаджальнікаў.
- У МЗС РФ крушэньне Іл-76 назвалі «тэрактам» і ўдакладнілі, што «удар па самалёце быў нанесены ўкраінскім бокам зэнітнымі ракетамі з раёна н. п. Ліпцы Харкаўскай вобласьці».
- У Галоўным упраўленьні разьведкі Мінабароны Ўкраіны, у сваю чаргу, пацьвердзілі, што ў сераду, 24 студзеня, павінен быў адбыцца абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй, але расейскі бок не паведаміў Кіеў аб тым, як менавіта да месца абмену даставяць украінскіх ваеннапалонных. У ведамстве заявілі, што сытуацыя з крушэньнем ваенна-транспартнага самалёта Іл-76 у Белгарадзкай вобласьці магла быць сплянаванай правакацыяй з боку РФ.
- Уладзімір Пуцін, у сваю чаргу, заявіў, што ўкраінскі бок ведаў аб тым, што ў самалёце знаходзіліся ўкраінскія ваеннапалонныя. Ён таксама агучыў вэрсію СК РФ, што Іл-76 быў атакаваны зэнітнай ракетай з амэрыканскай ці францускай сыстэмы СПА з тэрыторыі Ўкраіны. Прэзыдэнт РФ дадаў, што вынікі экспэртыз будуць абнародаваны «праз два-тры дні».
- Кіеў патрабуе міжнароднага расьсьледаваньня катастрофы самалёта, у Крамлі кажуць, што расьсьледаваньне ўжо вядуць расейскія вайскоўцы.
- ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейцы гуляюць з жыцьцямі ўкраінскіх палонных». Зяленскі заявіў, што будзе настойваць на міжнародным расьсьледаваньні крушэньня Іл-76 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Катастрофа Іл-76 пад Белгарадам: што сьцьвярджаюць Расея, Украіна і на якія пытаньні пакуль няма адказаў