Падчас перамоваў плянуюць абмеркаваць «найбольш актуальныя пытаньні беларуска-расейскага ўзаемадзеяньня і міжнародную тэматыку», піша «Пул первого».
Таксама Лукашэнка плянуе паўдзелньічаць у пасяджэньні Вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы» ў Санкт-Пецярбургу. На ім плянуюць зацьвердзіць «асноўныя кірункі дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады» і абмеркаваць «пэрспэктывы далейшага разьвіцьця беларуска-расейскага супрацоўніцтва ў розных сфэрах», а таксама падвесьці «вынікі рэалізацыі мерапрыемстваў Асноўных напрамкаў на 2021-2023 гады і 28 саюзных праграм».
Акрамя гэтага, Лукашэнка плянуе прыняць удзел у мерапрыемствах, прысьвечаных 80-годзьдзю вызваленьня Ленінграда ад блякады.
Гэта будуць першыя перамовы Лукашэнкі з Пуціным з пачатку 2024 году. Папярэдні раз яны праводзілі перамовы ў Менску пасьля саміту АДКБ 23 лістапада 2023 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін зноў плянуе прыехаць у Менск. Палічылі, колькі разоў сёлета ён сустракаўся з Лукашэнкам