Гэтая сума складаецца з кампэнсацыі рэпутацыйнай шкоды (11 млн даляраў), эмацыйнай шкоды (7,3 млн даляраў) і штрафу 65 млн даляраў, якія адвакаты Кэрал прасілі прызначыць, каб прымусіць палітыка спыніць яго нападкі на пазоўніцу.
Кэрал сьцьвярджала, што Трамп разбурыў яе рэпутацыю, калі стаў адмаўляць, што згвалтаваў яе ў прымяральні ўнівэрмага ў 1996 годзе. Суд прызнаў Трампа вінаватым у сэксуальных дамаганьнях да Кэрал і паклёпу ў траўні 2023 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Cуд у ЗША прызнаў Дональда Трампа вінаватым у сэксуальным дамаганьні да пісьменьніцы Джын КэралТрамп мае намер абскардзіць рашэньне суда. Ён прысутнічаў на паседжаньні, але на абвяшчэньне рашэньня прысяжных не прыйшоў. Падчас паседжаньня было чуваць, як Трамп мармыча, што гэтая справа — «афёра» і «паляваньне на ведзьмаў» і што ён да гэтага часу ня ведае, хто такая Кэрал. Судзьдзя двойчы прасіў яго замаўчаць, перадае Reuters.
У сваіх паказаньнях Трамп паўтарыў заявы, зробленыя ім раней, што абвінавачваньні Кэрал — «містыфікацыя», а сама яна «псыхічна хворая». Ён працягвае настойваць, што пісьменьніца прыдумала згвалтаваньне, каб павялічыць продажы сваіх мэмуараў, якія яна выпусьціла ў 2019 годзе.
Кэрал вітала рашэньне прысяжных. «Гэта вялікая перамога для кожнай жанчыны, якая ўстае, калі яе зьбіваюць з ног, і вялізная параза для кожнага агрэсара, які прыгнятае жанчыну», — сказала яна.
Гаворка ў абодвух выпадках ішла пра грамадзянскае судаводзтва, а не пра крымінальны працэс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн і Трамп перамаглі на праймэрыз у штаце Нью-Гэмпшыр- Дональд Трамп — першы ў гісторыі ЗША былы прэзыдэнт, якому інкрымінуюць учыненьне крымінальных злачынстваў. Супраць Трампа завялі ажно 4 крымінальныя справы. Ні па адной зь іх віну Трамп не прызнае. Пры гэтым ён зноў вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду прэзыдэнта ЗША на выбарах у 2024 годзе.
- Зыходзячы з апошніх апытаньняў амэрыканцаў, Трамп, які быў прэзыдэнтам у 2017-2021 гадах — патэнцыйны пераможца праймэрыз Рэспубліканскай партыі. У гэтым выпадку ён будзе змагацца за пасаду прэзыдэнта ЗША зь верагодным кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэнам і некалькімі самавылучэнцамі.