Хто адбельвае дыктатуру ў Беларусі. ВІДЭА

Новае відэа на ютуб-канале Свабоды — пра «адвакатаў» дыктатуры ў Беларусі.

Антыэўрапейская пракачка на дзяржаўных каналах дасягае апагею. Раней Эўразьвяз прадстаўлялі проста як ворага беларусаў, які лязгае гусеніцамі і марыць захапіць беларускія рэсурсы. Сёньня ў эфірах БТ, АНТ, СТВ усё часьцей эўрапейцаў увогуле не прызнаюць за людзей.

Журналіст Дзьмітры Гурневіч расказвае, хто гэтыя так званыя міжнародныя экспэрты і палітыкі, якія «дапамагаюць» беларускім прапагандыстам распаўсюджваць хлусьню на ТБ.