Затрымалі беларуса, які вярнуўся з Польшчы пасьля сканчэньня працоўнай візы
Сілавікі затрымалі саліста гурту «Мінімум дыстанцыі» — ён вярнуўся дадому з Польшчы пасьля заканчэньня працоўнай візы.
На відэа, якое звычайна здымаюць пад прымусам, мужчына «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту. Паводле інфармацыі @mediazona_by, у сацсетках ён падпісаны як Жэня Шум.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 студзеня: прысуды за ўдзел у «Маршы новай Беларусі» і відэа з вайсковай тэхнікайВынесьлі вырак берасьцейцу Дзянісу Красько
Праваабаронцам стаў вядомы прысуд, які быў вынесены жыхару Берасьця Дзянісу Красько Берасьцейскім абласным судом 22 студзеня. Яго абвінавацілі ў распальваньні сацыяльнай варожасьці альбо звады паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу.
Дзянісу прызначылі тры гады калёніі агульнага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 студзеня: у Гомлі затрымалі былога палітвязьня Раманава; прысуд рэдактару Манцэвічу пакінулі бязь зьменаўХамайду будуць судзіць 2 лютага
Як паведаміў БАЖ, віцебскі актывіст Барыс Хамайда 25 студзеня выйшаў на волю. Вядома, што былога распаўсюджвальніка незалежнага друку будуць судзіць 2 лютага. Двое сутак Барыс Хамайда мусіў правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Пра тое, што 76-гадовы актывіст Хамайда выйшаў на волю да суду, ён напісаў сам у Facebook.
«Толькі што вярнуўся дадому. Амаль двое сутак знаходзіўся ў віцебскім СІЗА, там зараз знаходзіцца ІЧУ. Адпусьцілі да суду. Прызначаны на 2-га лютага».
Пра затрыманьне вядомага віцебскага дэмакратычнага актывіста стала вядома 23 студзеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 студзеня: Затрымалі былую журналістку Catholic.bу і актывістку страйкаму; ператрус у доме палітэмігрантаТацяну Севярынец аштрафавалі на 5400 рублёў
Маці палітзняволенага Паўла Севярынца затрымалі 9 студзеня. У жанчыны падняўся ціск, яна трапіла ў шпіталь, і пазьней яе адпусьцілі. Супраць Тацяны Севярынец склалі два пратаколы: за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «несанкцыянаванае пікетаваньне».
25 студзеня, у судзе Першамайскага раёну Віцебску Тацяне Севярынец прысудзілі штраф памерам у 5400 рублёў, даведаліся праваабаронцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманую днямі маці палітзьняволенага Паўла Севярынца адпусьцілі дадому да суду