Паводле інфармацыі БАЖ, былога карэспандэнта «Першага рэгіёну» абвінавачваюць у распаўсюджваньні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў па арт. 19.11 КаАП.
Іншыя падрабязнасьці затрыманьня пакуль не вядомыя.
Да 2020 году Сяргей Гардзіевіч працаваў журналістам у Драгічыне.
Яго затрымалі ў канцы 2020 году і ў 2021 годзе асудзілі за «абразу Лукашэнкі», «паклёп», «абразу прадстаўніка ўлады» на 1 год 6 месяцаў калёніі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.
Увосень 2022 году Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю.
У верасьні 2023-га Гардзіевіча зноў затрымалі ў пункце пропуску «Брэст», калі ён вяртаўся з Польшчы. Тады яго асудзілі на 15 дзён адміністратыўнага арышту па арт. 19.11 КаАП. У кастрычніку Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю.
З 2022 году Сяргей Гардзіевіч знаходзіцца ў так званым сьпісе «экстрэмістаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па вяртаньні з Польшчы затрымалі былога палітвязьня і журналіста з Дарагічына Гардзіевіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы палітзьняволены журналіст Гардзіевіч на волі, але ў яго забралі сродкі сувязі