Прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінэту правялі сустрэчу са спэцпасланьнікамі дэмакратычных краін па сувязях зь Беларусьсю. У мерапрыемстве ўдзельнічалі Крыстына Юганэсан (Швэцыя), Аста Андрыяўскене (Літва), Артур Міхальскі (Польшча), Марка Коплімаа (Эстонія), прадстаўнікі АПК Павал Латушка, Аліна Коўшык і Валеры Мацкевіч.
Як паведамляе АПК, на сустрэчы абмеркавалі прапановы дэмакратычных сіл Беларусі па стратэгіі дзеяньняў на 2024 год. У прыватнасьці, абмяркоўвалася адказнасьць рэжыму Лукашэнкі за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасьці, а таксама гарманізацыя заходніх санкцый.
Спэцпасланнікі адзначылі, што іх краіны будуць выступаць за ўвядзеньне санкцыйнага пакета, накіраванага на гарманізацыю санкцый у дачыненьні да Расеі і рэжыму Лукашэнкі. Апрача таго, абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў сфэры культуры, магчымасьць удзелу беларускіх дзеячоў мастацтва ў праграмах «Усходняга партнэрства», дадатковая падтрымка беларускіх незалежных СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча і краіны Балтыі прапанавалі ўключыць Беларусь у пакет санкцый ЭЗ адносна Расеі да другой гадавіны ўварваньня ва Ўкраіну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка заявіў, што цяжкасьці з выдачай візаў для беларусаў у Польшчы будуць вырашаныя ў бліжэйшы час