У другой палове студзеня загінулі яшчэ два беларускія ваяры ва Ўкраіне.
Гэтую інфармацыю пацьвердзілі Свабодзе зь некалькіх крыніц.
З прычын бясьпекі сваякоў, які знаходзяцца ў Беларусі, пакуль не называюцца ні пазыўныя, ні нават падразьдзеленьне, у якім яны служылі.
Ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне загінула як мінімум 38 беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся з расейскай агрэсіяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне сабралі подпісы пад пэтыцыяй за прысваеньне званьня Героя загінуламу беларусу Рубашэўскаму. Што далей ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Добраахвотнік «Кусь» пра баі ў Бахмуце, як адміраюць ныркі і хто галоўны ў палку Каліноўскага. ВІДЭА