У чарговым расьсьледаваньні Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (БРЦ) аналізуе дзейнасьць кампаніі «Лігматон», якая да канца 2021 году належала ўладальніку кампаніі «Тытунь-Інвэст» Паўлу Тапузідзісу, а таксама іншыя асаблівасьці беларускага фармацэўтычнага бізнэсу.
Экспэрты БРЦ адзначаюць, што закупіць толькі тры віды лекаў у расейскіх аптэках ураздроб абышлося б беларускаму бюджэту на 2 млн даляраў таньней, чым калі дзяржава набыла іх оптам у 2022–2023 гадах у кампаніі «Лігматон».
Дасьледаваньне зробленае ў партнэрстве з фондам мэдычнай салідарнасьці BYMEDSOL пры падтрымцы «Кібэрпартызанаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч атрымаў узнагароду ад Дзярждэпартамэнту ЗШАЯк адзначае БРЦ, цэны на лекі ў Беларусі растуць удвая хутчэй за інфляцыю. У 2023 годзе яны павялічыліся на 13,36%. Міністэрства аховы здароўя вінаваціць у гэтым эканамічныя санкцыі Захаду. Насамрэч на мэдпрэпараты абмежаваньні не распаўсюджваюцца, але, паводле афіцыйнай вэрсіі, адбываецца гэта з прычыны «разрыву лягістычных ланцужкоў з прычыны санкцыйных меращ».
Пры гэтым у Расеі, супраць якой таксама ўведзеныя санкцыі, некаторыя прэпараты каштуюць часам у разы таньней.
Сярод прэпаратаў, якія дзяржава закупляла ў беларускай кампаніі «Лігматон», — ботулятаксін «Дыспорт». Яго таксама называюць «уколамі прыгажосьці» або «францускім ботаксам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як датычнасьць да сям’і Лукашэнкі дазваляе зарабляць грошы менскім рэстаратарам. Новы матэрыял Беларускага расьсьледніцкага цэнтруДзяржава закупіла ў «Лігматона» прэпарат «Дыспорт» па 885,5 рубля за ўпакоўку. У сярэдзіне студзеня 2024 году ў расейскіх аптэках гэтыя лекі ў такой жа дазіроўцы і ўпакоўцы можна было набыць па 16 200 расейскіх рублёў (577 беларускіх). Розьніца з аптовай цаной «Лігматона» — больш як у паўтара разы. Ва ўкраінскіх аптэках тады ж гэты прэпарат у сярэднім каштаваў на траціну таньней — 7688 грыўняў (каля 640 беларускіх рублёў). Далей для зручнасьці падаюцца цэны ў пераліку на беларускія рублі па курсе на 12 студзеня 2024 году.
Аптовыя цэны на «Дыспорт» у Расеі і Ўкраіне яшчэ на 10–20% ніжэйшыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы часта бачым былых сілавікоў у структурах „гаманцоў“ Лукашэнкі», — кіраўнік БРЦ Івашкевіч«Лігматон» — не адзіная кампанія, у якой дзяржава купляе лекі па цэнах часам у разы больш высокіх, чым у розьнічным гандлі ў Расеі і Ўкраіне.
Напрыклад, кампанія «Натывіта» ў траўні 2022 году заключыла дамову на пастаўкі ў Беларусь лекаў «Гляцэтат», яны ж «Тымэксон», якія ўжываюцца пры склерозе, па цане 557 рублёў за ўпакоўку. У расейскіх аптэках яны каштуюць амаль у два разы таньней — 259 беларускіх рублёў у эквіваленце.
Саўладальнік «Натывіты» Аляксей Сычоў быў зьвязаны з экс-міністрам аховы здароўя Беларусі Васілём Жарко, якога называлі пратэжэ цяпер нябожчыцы неафіцыйнай цешчы Аляксандра Лукашэнкі і бабулі яго малодшага сына Мікалая.
Яшчэ адна кампанія, якая належыць сям’і Сычова, — «ВітВар», яеа пастаўляе лекі для прафіляктыкі тромбаэмбалічнай хваробы, лячэньня нестабільнай стэнакардыі і інфаркту міякарду «Фраксіпарын». Цана ў дазіроўцы 0,6 мл — утрая вышэйшая, чым у расейскіх аптэках, і амаль удвая вышэйшая, чым ва ўкраінскіх. Дзяржава закупіла гэтыя лекі ў «ВітВар» па 242 рублі за ўпакоўку. У аптэках Расеі за іх просяць 79 беларускіх рублёў у эквіваленце, Украіны — 152 рублі ў эквіваленце.