Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як датычнасьць да сям’і Лукашэнкі дазваляе зарабляць грошы менскім рэстаратарам. Новы матэрыял Беларускага расьсьледніцкага цэнтру


 Віктар, Мікалай, Дзьмітрый, Аляксандар Лукашэнка (зьлева направа). Архіўнае фота
Віктар, Мікалай, Дзьмітрый, Аляксандар Лукашэнка (зьлева направа). Архіўнае фота

Як высьветліў Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (БРЦ), датычнасьць да «Прэзыдэнцкага спартовага клюбу», які ўзначальвае сярэдні сын Лукашэнкі Дзьмітрый, дазваляе бізнэсоўцам атрымліваць істотныя прывілеі і льготы.

Як гаворыцца ў апублікаваным сёньня расьсьледаваньні БРС, хоць рэстаранны бізнэс — ня самая відавочная сфэра бізнэс-інтарэсаў «Прэзыдэнцкага спартовага клюбу», аублікацыя дае ўяўленьне пра маштаб карупцыі.

Так, сувязь з прэзыдэнцкім «Клюбам тэніса» адыграла не апошнюю ролю ў бізнэсе двух сталічных рэстаратараў — Івана Малько і Ільлі Рыбакова. Іх справы пайшлі ў гару менавіта пасьля працы ў клюбе і знаёмства са сваяком Лукашэнкі Ўладзімерам Кулаковым.

Па словах крыніцы з блізкага атачэньня Малько, у 2000-х гадах Малько валодаў кортамі. «Корты гэтыя былі на Севастопальскім парку, і ён гэтыя корты ў 2000 годзе вельмі дорага прадаў „Прэзыдэнцкаму спартыўнаму клюбу“. І тады вось, з таго моманту, ён пачаў добра размаўляць з Віцем [Лукашэнкам]. Ён меў зносіны добра і зь Дзімам [Лукашэнкам]».

Іншая крыніца БРЦ, знаёмая з Іванам Малько, сьцьвярджае, што той «ахвотна распавядаў пра сяброўства з сынамі Аляксандра Лукашэнкі: «Дарослыя дзядзькі, а ня толькі дзяўчынкі сядзелі, разявіўшы рот, і слухалі, як Іван, які ён сябар [Лукашэнка], як ён уваходзіць ва ўсе дамы і лазьні, паездкі і іншыя рэчы».

У расьсьледваньні БРЦ фігуруе і Анатоль Садоўскі, якога называюць «кіраўніком вядомага сталічнага бізнэс-кляну».

«Пасьля таго як Садоўскія пачалі працаваць з Уладзімерам Кулаковым (сваяком Лукашэнкі — РС), новыя кампаніі і рэстараны адчыняліся амаль кожны год, — паведамляе БРЦ. — Gan Bei і Golden Coffee Садоўскага разьмяшчаліся ў сталічным ТРЦ Green City, яшчэ адзін Gan Bei — у ТРЦ Dana Mall. У 2022 годзе бізнэсовец прадаў гэтыя актывы свайму партнэру Сяргею Пушнаму. Dana Mall — гэта актыў «кашалькоў» Лукашэнкі братоў Карычаў, дзе ў тым ліку разьмешчаная галерэя Ліліі Лукашэнкі, жонкі старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі Віктара. А Green City да 2018 года валодаў «Прэзыдэнцкі спартовы клюб».

Акрамя ўсяго пералічанага вышэй сувязі з прэзыдэнцкім спартклюбам могуць даваць яшчэ адзін прывілей — стабільнасьць. Для менскіх рэстаратараў праблемнай можа быць пазыцыя арандатара, калі ўладальнік або саўладальнік памяшканьня — дзяржава. Але з бізнэсоўцаў, датычных да «Прэзыдэнцкага спартовага клюбу», такіх праблемаў не ўзьнікае.

Цалкам расьсьледаваньне БРЦ можна прачытаць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG