У кантэксьце сытуацыі на мяжы з Польшчай, Лукашэнка заявіў, што загарода, збудаваная польскім бокам на фоне міграцыйнага крызісу, ініцыянавага афіцыйным Менскам, «практычна не працуе».
«Мяне інфармуюць мае крыніцы, у тым ліку і памежнікі, вайскоўцы, пра тое, што гэты плот супраць мігрантаў практычна не працуе. Мігранты яго пераадольваюць без праблем», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Агароджа на польска-беларускай мяжы эфэктыўная толькі на 60%, — лічбы польскіх памежнікаўТаксама Лукашэнка заклікаў да пільнасьці на фоне мілітарыстычнай абстаноўкі ў суседніх краінах падчас зацьверджаньня рашэньня па ахове дзяржаўнай мяжы ў 2024 годзе, піша БелТА.
«У нас асаблівая сытуацыя: на поўдні — вайна, на захадзе — Польшча, Літва, балтыйскія дзяржавы і горш за тое. Падкрэсьліваю: і горш за тое. Там рыхтуюцца адпаведныя атрады, палкаводцы вызначаныя», — сказаў палітык.
Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі ведаюць і «байцоў гэтых атрадаў», якія «гатовы ўжо ваяваць супраць уласнай краіны».
«Таму, як я заўсёды вайскоўцам гавару і асабліва міністру абароны, мы не павінны нічога празяваць, па-народнаму гаворачы. Ні ў якім разе нельга дапусьціць нейкага выпадковага разьвіцьця падзей на нашай мяжы. Таму — пільнасьць і яшчэ раз пільнасьць», — сказаў Лукашэнка.
На нарадзе былі сакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вольфавіч, міністар абароны Віктар Хрэнін, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Канстанцін Моластаў і начальнік Генэральнага штаба Ўзброеных Сіл Віктар Гулевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка загаварыў пра цэнзуру для дзяцей у інтэрнэце. Як гэта працуе і чаго можна чакаць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка паабяцаў яшчэ больш абмежаваць інтэрнэт і расказаў пра ракетныя комплексы «Іскандэр» у Беларусі