Рэйсавы аўтобус МАЗ згарэў у Санкт-Пецярбургу раніцай 22 студзеня, паведамляе «Дзелавы Пецярбург».
Узгараньне аўтобуса адбылося, калі ён ехаў па праспэкце Касманаўтаў у Санкт-Пецярбургу. Полымя ўспыхнула ў пярэдняй частцы, а затым ахапіла ўвесь транспартны сродак. Кіроўца пасьпеў высадзіць пасажыраў. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма.
Факт здарэньня пацьвердзіў перавозчык, якому належыць аўтобус.
Менскі аўтазавод (МАЗ)— адзін з асноўных пастаўшчыкоў аўтобусаў для Пецярбургу. З тэхнікай беларускага вытворцы раней неаднаразова здараліся пажары. Апошні раз беларускі аўтобус гарэў 3 студзеня.
Тады перавозчык патлумачыў, што загарэліся адпрацаваныя газы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Пецярбургу адказалі на словы Лукашэнкі аб дрэнным абслугоўваньні аўтобусаў МАЗ, якія гараць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пастаўкі аўтобусаў у Расею ўпалі, грузавікоў вырасьлі. Што адбываецца на МАЗе, які хоча пашырыць вытворчасьць