Дата дня
23 студзеня 1938 году НКВД быў расстраляны Вацлаў Ластоўскі, беларускі публіцыст і палітычны дзяяч. Філёляг, укладальнік і выдавец «Расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка», дырэктар Беларускага дзяржаўнага музэю, сакратар маладой Беларускай Акадэміі навук, пісьменьнік.
Таксама ў гэты дзень
1793 — другі падзел Рэчы Паспалітай. Кацярына II і Фрыдрых Вільгельм II падпісалі трактат, паводле якога да Прусіі адышлі землі, населеныя этнічнымі палякамі: Данцыг, Торунь, Вялікая Польшча, Куявія і Мазовія, за выняткам Мазавецкага ваяводзтва. Расея атрымала літоўскія землі да лініі Дзьвінск — Пінск — Збруч, усходнюю частку Палесься, украінскія вобласьці Падольле і Валынь.
1916 — Янка Купала ажаніўся з Уладзіславай Станкевіч.
1957 — разгром газэты «ЛіМ». Галоўны рэдактар Васіль Вітка і большасьць чальцоў рэдкалегіі былі звольненыя. Гэта адбылося пасьля артыкулу Л. Абэцэдарскага і А. Сідарэнкі ў«Звяздзе», які ўтрымліваў рэзкую крытыку тых, хто ў 1956 насьмеліўся выступаць за захаваньне гістарычнай архітэктуры Менску.
1974 — быў заснаваны Пастаўскі краязнаўчы музэй.
1997 — утвораная Адміністрацыя прэзыдэнта Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся
1783 — Стэндаль, францускі пісьменьнік.
1832 — Эдуар Манэ, францускі мастак-імпрэсіяніст.
1901 — Хася Прусьліна, падпольніца ў Менскім гета, пасьля вайны дамаглася рэабілітацыі менскага падпольля.
У памяці
1565 — Генадзь Магілёўскі, будаўнік манастыроў і цэркваў у Масковіі, лічыцца беларускім сьвятым.
1600 — Юры Радзівіл, першы каталіцкі кардынал родам з ВКЛ.
1889 — Ігнат Дамейка, беларускі навуковец-геоляг, нацыянальны герой Чылі.
1981 — Вера Маслоўская, беларуская грамадзка-палітычная і культурная дзяячка, адна з пачынальніц беларускага школьніцтва на Беласточчыне.
1989 — Сальвадор Далі, гішпанскі мастак.
2007 — Рышард Капусьцінскі, польскі пісьменнік і журналіст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Астраўцоў пра «Капусьцінскага», які падаражэў у 10 разоў2010 — Уладзімер Марук, паэт.
2018 — Міхал Анемпадыстаў, мастак і паэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кнігу пра мастака і паэта Анемпадыстава напісалі 60 аўтараў. Збор грошай завяршаецца2023 — Эдуард Лобаў, загінуў у выніку раненьня падчас бою з расейскімі войскамі. Рада БНР пасьмяротна ўзнагародзіла яго мэдалём ордэна Пагоні.