Вырак за відэа з вайсковай тэхнікай
У Берасьцейским абласным судзе 2,5 года калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму прысудзілі інжынэру-энэргетыку Аляксандру Бойку. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») за адпраўку ў адзін з тэлеграм-чатаў відэа з вайсковай тэхнікай.
Прысуд вынес Дзьмітры Карасінскі, дзяржаўнае абвінавачаньне падтрымліваў Генадзь Буры, паведамляе «Вясна».
Вядома, што мужчыну затрымалі 24 кастрычніка 2023 года, пасьля чаго на праўладных тэлеграм-каналах зьявілася відэа зь ім. У публікацыі адзначалася, што Аляксандра затрымалі за тое, што адправіў у чат відэа з вайсковай тэхнікай. Што гэта быў за чат, не ўдакладняецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 студзеня: 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у пасьлявыбарным пратэсьцеЗаснавальніцу праекту аб беларускіх вёсках затрымалі за выяву на тату
Сілавікі затрымалі заснавальніцу праекту аб беларускіх вёсках Veska Life Ксенію Ерашэнку, піша «Вясна». Нагодай стала тату на яе руцэ. Пасьля запісу відэа і абяцаньня зьвесьці татуяваную выяву яе адпусьцілі.
На відэа дзяўчына кажа пра тое, што тату «Чорнае сонца» яна зрабіла ў 2019 годзе і ня ведала, што яна зьяўляецца нацысцкай. Яна паабяцала яе зьмяніць ці зьвесьці.
10 лістапада 2022 году МУС абнавіла сьпіс нацысцкіх арганізацый, сымболікі і атрыбутыкі. У новую рэдакцыю сьпісу дадалі эмблему «Чорнае сонца» (Schwarze Sonne).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 студзеня: у Драгічыне затрымалі 6 чалавек; прысуд Tor Band пакінулі бязь зьменаўВырак за ўдзел у «Маршы новай Беларусі»
У судзе Ленінскага раёну Менску асудзілі Натальлю Ажнову паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх») Крымінальнага кодэксу. Судзьдзя Марына Клімчук прызначыла Натальлі 2 гады і 6 месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»), піша «Вясна».
Затрымалі Натальлю 16 лістапада, але ў той жа дзень выпусьцілі пад заклад памерам 18 500 рублёў.
Жыхарку Лагойску абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» 23 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Натальля «выкарыстоўвала ў якасьці пратэставай сымболікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру». Жанчыну апазналі па фатаздымку з інтэрнэту і дадзеных мабільнага апэратара. Натальля Ажнова мае вышэйшую адукацыю, працуе спэцыялістам у продажах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 студзеня: у Менску за ўдзел у пратэстах асудзілі мэнэджара аўдытарскай кампаніі