Цяпер дзякуючы гэтай суме дзяўчынцы зробяць неабходны ўкол.
На лячэньне трохгадовай дзяўчынкі зь Ліды Рыты Юшкевіч беларусы сабралі амаль 2 млн даляраў. Пра гэта напісала маці дзяўчынкі ў Instagram.
«У жыцьці Рыты будзе толькі адзін дзень, шчасьлівейшы за гэты — калі яна атрымае Zolgensma! А сёньня той самы дзень, да якога мы ішлі два гады! 21 студзеня — гэты дзень стане чырвоным у нашым сямейным календары», — так пра закрыцьцё збору напісала мама Рыты.
У Рыты сьпінальная цяглічная атрафія II тыпу. Для лячэньня хваробы патрабуецца адзін укол Zolgensma, а ён каштуе амаль 2 млн даляраў. Натуральна, што для сваякоў дзяўчынкі гэтая сума была непад’ёмнай.
Дыягназ Рыце паставілі ў канцы сьнежня 2021 году. На прэпарат ёй людзі сабралі 1 924 412 даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Бэрліне зрабілі апэрацыю Віталю Тысеву, якому беларусы зьбіралі грошы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Незнаёмка прыйшла і дала 500 даляраў». Гісторыі таго, як беларусы дапамагаюць землякам у бядзе