Такі запыт перавозьнікі выказалі падчас рэспубліканскай нарады з прадстаўнікамі ўлады, піша Office Life. Чыноўнікі паабяцалі іх прапанову разгледзець.
Цяпер перавозка стоячы ў маршрутках падпадае пад адміністрацыйную адказнасьць. Кіроўцу пагражае штраф да чатырох базавых велічыня — 160 рублёў, бо цяпер 1 базавая складае 40 рублёў.
Перавозьнікі разумеюць, што паездка стоячы — гэта парушэньне, але кажуць, што адмовіць пасажыру, які зайшоў у салён, ня могуць. Пры гэтым цікава, што калі іх штрафуюць кантралёры руху, пасажыраў, якія стаяць, з маршруткі не высаджваюць.
На думку маршрутчыкаў, перавозку стоячы адназначна трэба дазволіць для прыгарадных паездак.
Наконт гарадзкога транспарту большасьць перавозьнікаў-удзельнікаў нарады выказаліся таксама за больш гнуткія падыходы, а вось для міжгародніх маршрутаў гэта, на іх думку, павінна быць пад забаронай.
У 2023 годзе Транспартная інспэкцыя сканфіскавала ў перавозьнікаў 149 мікрааўтобусаў і 3 аўтобусы. Назад вярнулі толькі 97 мікрааўтобусаў і адзін аўтобус. У выніку 919 кантрольных закупак спэцыялісты выявілі 1467 адміністрацыйных правапарушэньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маладэчне перасталі працаваць дзьве з трох службаў таксі, іх правяраюць сілавікі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Упершыню ў Беларусі ў кіроўцы маршруткі канфіскавалі аўтамабіль — за незаконную дзейнасьць