Ужо сёньня: 85 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму мастацкаму музэю, дзень памяці Джорджа Оруэла

Джордж Оруэл

Падзеі 21 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

21 студзеня 1950 году памёр Джордж Оруэл, ангельскі навэліст і журналіст. Оруэл увайшоў у сусьветную літаратуру як аўтар антыўтопіяў «Фэрма» і «1984».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Оруэлаўская Беларусь»

Таксама ў гэты дзень

1793 — падчас Вялікай францускай рэвалюцыі быў пакараны сьмерцю былы кароль Людовік XVI.

Пакараньне сьмерцю Людовіка XVI, гравюра XVIII стагодзьдзя

1939 — адкрытая Дзяржаўная карцінная галерэя БССР — сёньня Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь.

Экскурсія ў Нацыянальным мастацкім музэі

1954 — у ЗША была спушчаная на ваду першая ў сьвеце атамная падводная лодка «Наўтылюс».

1965 — у Менску адкрыты першы ў Беларусі Палац шлюбаў.

2011 — адбылася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

У гэты дзень нарадзіліся

1818Адам Кіркор, беларускі археоляг і выдавец.

Адам Кіркор

1886 — Аляксей Туранкоў, беларускі кампазітар

1905Крыстыян Дыёр, францускі кутур’е.

1923Аркадзь Астрамецкі, беларускі цымбаліст.

1928 Джын Шарп, амэрыканскі палітоляг, распрацоўнік мэтадаў негвалтоўнай барацьбы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як руйнуюцца дыктатуры. Спадчына Джына Шарпа для Беларусі

1941Плясіда Дамінга, гішпанскі сьпявак.

1953Пол Ален, амэрыканскі бізнэсмэн, сузаснавальнік Microsoft.

Пол Ален і Біл Гейтс, сузаснавальнікі кампаніі Microsoft

1959 — Анатоль Майсеня, беларускі журналіст і палітоляг.

У памяці

1924Уладзімер Ленін, лідэр расейскай рэвалюцыі 1917 году і першы кіраўнік савецкай дзяржавы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 90-я forever. Чаму ня зьнесьлі помнік Леніну

1926Язэп Салавей, беларускі нацыянальны дзеяч і журналіст.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 500 найлепшых кніг за 500 гадоў

1938 Янка Туміловіч, беларускі паэт, загінуў у ГУЛАГу.