29 студзеня пачнецца судовы працэс супраць галоўнага спэцыяліста галоўнага ўпраўленьня наяўнага грашовага абарачэньня Нацбанку Аляксандра Цярэшчанкі.
Аляксандру Цярэшчанку інкрымінуюць арт. 361-2 («Фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня»).
Справу Аляксандра ў Менскім гарадзкім судзе прызначылі весьці судзьдзю Сяргея Кацара.
Відэа зь Цярэшчанкам паказалі ў адной з праграм Рыгора Азаронка – там Аляксандар «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і рэпостах у Facebook на тэму выбараў і COVID, паведамляюць праваабаронцы.
У праграме Азаронка Цярэшчанка таксама названы афіцэрам і «кіраўніком КДБ Барысаўскага раёну».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 студзеня: у Драгічыне затрымалі 6 чалавек; прысуд Tor Band пакінулі бязь зьменаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 студзеня: 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у пасьлявыбарным пратэсьце